ТАА «КЛЭР»

+ 375 17 510-63-11

Лекавы электрафарэз

Лекавы электрафарэз

Лекавы электрафарэз уяўляе сабою спалучанае (адначасовае) уздзеянне сталага току, часцей гальванічнага, і паступаючага з ім у арганізм невялікай колькасці лекавага рэчыва або кактэйлю, які складаецца з некалькіх лекавых прэпаратаў.

З прычыны вельмі малой хуткасці перасоўвання іёнаў, вялікага супраціву эпідэрмісу, абмежаванасьці часу працэдуры і сілы току, цягам працэдуры іёны лекавага рэчыва ўкараняюцца толькі ў эпідэрміс, утвараючы ў ім своеасаблівае дэпо. З яго лекавае рэчыва паступова вымываецца крывя-і лімфацёкам і разносіцца па арганізму, у сувязі з чым разлічваць на хуткі эфект лекавага рэчыва пры электрафарэзе не варта. Ды й колькасць, якая паступае ў скурнае дэпо рэчыва, складае толькі 2-3% ад выкарыстоўваемага пры працэдуры.

У механізме лекарскага дзеяння гэтага метаду кіруючая роля належыць току, які адначасова падвышае адчувальнасць тканінаў да ўздзеяння лекаў.

Да асаблівасцяў лекавальнага дзеяння лекавага электрафарэзу адносяць:
1) магчымасць засяроджвання ўплыву на пэўнай павярхоўна змешчанай зоне цела, напрыклад на суставе;
2) вялікая працягласць дзеяння працэдураў - дэпо лекавага рэчыва захоўваецца цягам некалькіх дзён;
3) выключэнне ўплыву лекавых рэчываў на ворганы стрававання;
4) паступленне лекавага рэчыва ў арганізм у выглядзе іёнаў, г.зн. у актыўна дзеючай форме.

Асноўныя колькасныя заканамернасці лекавага электрафарэзу палягаюць ў наступным:
- увядзенне ў арганізм лекавых рэчываў змяншаецца з павелічэннем памераў і зараднасці ўводзімых іёнаў, а таксама са змяншэннем ступені чысціні рашчынаў;
- у катыённай форме лекі ўводзяцца ў арганізм у большай колькасці, чым у аніёнай;
- уплыў утрымання рэчыва ў рашчыне на ўвядзенне яго ў арганізм мае адносны характар і пэўны толькі ў галіне малых і сярэдніх канцэнтрацыяў (да 2-5%). Павышэнне канцэнтрацыі прэпарату больш, чым на 5%, пры лекавым электрафарэзе прыводзіць да зніжэння ўтрымання яго ў тканінах коштам большай ступені разбурэння і ўтварэння малекулярных асацыяцыяў.

Апошнім часам усё часцей замест гальванічнага току пры электрафарэзе выкарыстоўваюць сталыя імпульсныя токі - выпрастаны сінусоідны мадуляваны альбо дыядынамічны. Хоць агульная колькасць рэчыва, якое паступае ў арганізм, пры гэтым меней, але за кошт падбору вызначаных імпульсных формаў можна падвысіць спецыфічнасць дзеяння метаду. Так, для больш глыбокага пранікнення ў тканіны і хуткага паступлення ў кроў мэтазгодна электрафарэз праводзіць сінусоіднымі мадуляванымі токамі (СМТ) у выпрастаным рэжыме.

З улікам таго, што вядучае значэнне ў гэтым метадзе мае ток, найбольшая шчыльнасць якога і выкліканыя ім рэакцыі ўтварацца ў падэлектродных тканінах, асноўнымі паказаннямі да ўжывання лекавага электрафарэзу, як і гальванізацыі, з'яўляюцца мясцовыя і рэгіянальныя паталагічныя працэсы. З гэтых жа меркаванняў падбіраецца і лекавае рэчыва. На агульнае дзеянне гэтых метадаў, рэалізуемае рэфлекторна, можна разлічваць галоўным чынам пры функцыянальных вегетасудзінных разладах і станах, пры якіх дастатковыя мікрадозы лекавага рэчыва.

Паказанні да ўжывання лекавага электрафарэзу вельмі шырокія. Яны вызначаюцца фармакатэрапеўтычнымі ўласцівасцямі ўводзімага прэпарату з абавязковым улікам паказанняў да выкарыстання сталага току. Лекавы электрафарэз ужываюць пры захворваннях цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы, апарату руху й апору, гінекалагічных захворваннях і іншае.

Галоўная » Методыкi » Лекавы электрафарэз

Copyright © KLER Ltd. - All rights reserved.