ТАА «КЛЭР» + 375 17 510-63-11 , + 375 17 510-63-23, 375 17 505-50-24

ТАА «КЛЭР»

+ 375 17 510-63-11

Гальванізацыя

Гальванізацыя

Гальванізацыя - ужыванне з лекарскай мэтай уздзеянняў сталым, не змяняючым сваёй велічыні электрычным токам нізкага напружання (да 80 В) пры невялікай сіле току (да 50 мА). Цяперашнім часам для гальванізацыі выкарыстоўваецца выключна ток, атрымоўваемы шляхам выпроствання і згладжвання пераменнага сеткавага току.

Праходзячы праз скуру, гальванічны ток сустракае вялікі супраціў эпідэрмісу. Дзеля пераадолення гэтага супраціву губляецца значная частка энергіі току і менавіта тут, у месцы паглынання асноўнай колькасці яе, развіваюцца найзначныя пры гальванізацыі рэакцыі. Найперш, гэта гіперэмія і адчуванне палення з паколваннем пад электродамі, якія ўзнікаюць у выніку выкліканай токам змены звычайных суадносінаў тканкавых іёнаў, рН асяроддзя, стварэння цяпла. Нароўні з гэтым, вылучэнне біяхімічна актыўных рэчываў, актывацыя ферментаў і паменных працэсаў рэфлекцыйна выклікаюць ўзмоцнены прыцёк крыві да зоны ўздзеяння. Адчуванне палення і паколвання ўзмацняецца з павелічэннем сілы току і працягласці ўздзеяння да невыносных ажно да з'яўлення хімічных апёкаў пры працяглым прапусканні току.

У сувязі з распаўсюдам току па тканінах з добрай электраправоднасцю і вельмі хуткім змяншэннем шчыльнасці ў глыбіні тканінаў, непасрэднае дзеянне току памяншаецца ад паверхні да больш глыбока размешчаных тканінаў. Пад уплывам гальванізацыі ўзмацняюцца крывя- і лімфазварот, падвышаецца рэзарбцыйная здольнасць тканінаў, стымулююцца паменна-трафічныя працэсы, падвышаецца сакраторная функцыя залозаў, выяўляецца болесуцішальнае дзеянне.

Гальванічны ток, асабліва ўжыты на зону печані, узмацняе дзеянне каагулянтаў і доўжыць іх знаходжанне ў арганізме на 2-4 гадзіны. Эфект патэнцыянавання захоўваецца цягам 4-6 гадзінаў пасля гальванізацыі. Дзеянне антыкаагулянтаў, у першую чаргу ўжытых у невялікіх дазоўках, на фоне гальванізацыі, наадварот, слабее і развіваецца ў пазнейшыя (на 30 - 120 хвілінаў) тэрміны. Гальванізацыя ўзмацняе таксама гіперкаагулюючае дзеянне адрэналіну, ацэтылхаліну, трамбіну і гістаміну. Гальванічны ток, ужыты па вочна-патылічнай методыцы, пралангуе і патэнцуе дзеянне псіхатропных сродкаў (галаперыдол, седуксен, амізіл, оксібутырат натрыю і іншае), памяншае колькасць і частасць выкліканых імі узбочных рэакцыяў.

На фоне гальванізацыі можна паменшыць дазоўкі дэсэнсібілізуючых сродкаў і імунадэпрэсантаў, паколькі гальванічны ток узмацняе іх дзеянне, спрыяльна ўплывае на імуналагічныя працэсы і агульную рэактыўнасць.

Паказанні да ўжывання гальванізацыі: захворванні і паразы розных абсягаў перыферычнай нервовай сістэмы інфекцыйнага, таксічнага і траўматычнага паходжання (радыкуліты, плексіты, неўрыты, неўралгіі рознай лакалізацыі), наступствы захворванняў і паразаў галаўнога і хрыбетнічных мазгоў, мазгавых абалонак, неўратычных станаў, вегетатыўна-судзінных парушэнняў, хранічных запаленняў суставаў (артрыты) траўматычнага, рэўматычнага і паменнага паходжання і іншае.

Галоўная » Методыкi » Гальванізацыя

Copyright © KLER Ltd. - All rights reserved.