Абсталяванне для рэабілітацыі

Радыус-01

Партатыўны аднаканальны прыбор «Радыус-01» прызначаны для лекавання розных захворванняў метадам электратэрапіі токамі нізкай частасці. Выгадна спалучае ў сабе функцыі для:
- гальванізацыі і лекавага электрафарэзу (ГТ);
- дыядынаматэрапіі (ОН, ДН, ОР, КП, ДП, ОВ, ДВ);
- пашыранай ампліпульстэрапіі (СМТ1, СМТ2, СМТ3, СМТ4, СМТ5).

Прыбор можна паспяхова выкарыстоўваць у лекавальна-прафілактычных і санаторных установах, у стаматалагічным кабінеце альбо касметалагічнай салоне, а таксама для лекавання хворых на даму. Магчымае прымяненне ў спартовай медыцыне і ў прыватнай медычнай практыцы.

Эксплуатацыйныя магчымасці:
- магчымасць праграмавання аператарам асноўных параметраў часта выкарыстоўваемых працэдураў;
- магчымасць выбару апорнай частасці (2,3,4,5,6,7,8,9,10 кГц);
- выбар мадулюючай частасці ад 1 да 150 Гц, праз адзінку або дыскрэтна;
- аўтаматычнае адключэнне па заканчэнні працэдуры з плыўным зніжэннем сілы току і падачай гукавога сігналу;
- уся інфармацыя адлюстроўваецца на лічбавым ВКД з падсвятленнем;
- па заканчэнні працэдуры рэгулятар току заўсёды аўтаматычна пераходзіць у нулявы стан;
- аўтаматычная абарона ў ланцугу пацыента па току да 80 мА;
- таймер ад 0,5 да 60 хвілінаў;
- аўтаматычная абарона ад рэзкага нарастання току ў ланцугу пацыента.

Паказанні:
- захворванні нервовай сістэмы, якія праходзяць з болевым сіндромам;
- неўралагічныя праявы астэахандрозу хрыбетніцы;
- захворванні суставаў;
- захворванні, якія патрабуюць электрастымуляцыі нутраных ворганаў;
- захворванні страўніка і дванаццаціпалай кішкі;
- захворванні жоўцевыводзячых шляхоў;
- захворванні кішачніку;
- захворванні лёгкіх;
- захворванні нырак;
- фантомныя болі.

У спартовай медыцыне:
- удары, расцягненні, міязіты, міяльгіі;
- стрэсавыя станы і неўратычныя рэакцыі, зморанасць;
- электрастымуляцыя цягліц і інш.

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі:

спажываемая магутнасць да 30 Вт
бесперапынны час працы 8 гадзінаў
габарытныя памеры, не болей 275х190х90 мм
маса прыбора, не болей 2,5 кг
электрабяспека (клас абароны) II
гарантыйны тэрмін эксплуатацыі 12 месяцаў
ток пацыента да 80мА
колькасць каналаў адзін

Аксэсуары