ТАА «КЛЭР»

+ 375 17 510-63-11

Кішэні віскозныя

Кішэні віскозныя

Кішэні віскозныя К1, К2, К3 прызначаныя для правядзення працэдураў па лекарскім методыкам, прынятым у электратэрапіі. Перад ужываннем, адчыніўшы пакаванне, абавязкова прамыйце кішэні ў цёплай працёкавай вадзе з выкарыстаннем мыльнага рашчыну (мыла). Пасля першаснага ўжывання і паміж працэдурамі кішэні павінны захоўвацца ў шчыльна зачыненым поліэтыленавым пакеце пры тэмпературы навакольнага асяроддзя не вышэй 5º С. Пры правядзенні наступных працэдураў кішэні павінны быць звільгочаныя, мець прыемны вонкавы выгляд і колер, без аніякіх слядоў цвілі, механічных пашкоджанняў і непрыемных пахаў. Пасля правядзення працэдуры робяць стэрылізацыю кішэняў шляхам кіпячэння іх у дыстыляванай вадзе цягам 10 хвілінаў.

Склад вырабу:
Электрод з віскозы з токаправодным сіліконам складаецца з дзвюх асноўных частак:
- пласціны з токаправоднага сілікону;
- кішэні з віскозы.
Пласціна з токаправоднага сілікону прасоўваецца ў звільгочаную кішэню з віскозы і мае гняздо для падлучэння кабеля пацыента.

Патрабаванні бяспекі:
Кішэня электрода мае быць багата намочаная і выціснутая загадзя перад пачаткам працэдуры. Электрод павінен шчыльна прылягаць да кантактуючай паверхні. Не зрушвайце і не папраўляйце электроды падчас правядзення працэдуры (падчас падачы току). Каб пазбегнуць удару токам пацыента не выкарыстоўвайце для правядзення працэдураў няспраўны кабель.
У выпадку з'явы «паторгвання» пацыента токам пераканайцеся ў цэласнасці кабеля пацыента - замяніце кабель на запасны, а няспраўны аддайце у ??рамонт.
Не выкарыстоўвайце зношаныя пласціны токаправоднага сілікону. Характэрная сітаватасць токаправоднага сілікону з'яўляецца прыкметай яго зносу. Да найбольш хуткага зносу схільны токаправодны сілікон пры правядзенні працэдураў гальванізацыі і электрафарэзу пастаянным токам ГТ. Не выкарыстоўвайце кішэню з віскозы ў зношаным стане.

Парадак працы:
1. Перад пачаткам працэдуры пераканайцеся ў спраўнасці ўсіх складаючых частак электрода.
2. Багата намачыце чыстай цёплай вадой віскозную кішэню электрода і злёгку выцісніце яго.
3. Прасуньце ў звільгочаную кішэню пласціну з токаправоднага сілікону.
4. Падлучыце кабель пацыента да токаправоднай сіліконавай пласціны і да электратэрапеўтычнага прыбора.
5. Надзейна замацуйце на патрэбнай зоне цела пацыента ўжываемы электрод, выкарыстоўваючы для гэтага мяшочак з пяском, гумовы джгут, эластычны бінт і г.д.
6. Уключыце прыбор з дапамогай якога будзе адпускацца працэдура. Кіруючыся прызначэннем лекара і інструкцыяй па эксплуатацыі прыбора, адпусціце прызначаную працэдуру.
7. Па заканчэнні працэдуры здыміце электроды з пацыента.
8. Пасля правядзення працэдуры праводзяць стэрылізацыю электродаў:
- кішэню з віскозы належыць кіпяціць ў дыстыляванай вадзе цягам 10 хвілінаў;
- сіліконавую пласціну - церці дэзінфікуючым рашчынам.
Пры карыстанні кішэні з віскозы індывідуальным чынам яе стэрылізацыю можна не праводзіць.

Галоўная » Прадукцыя » Аксэсуары » Кішэні віскозныя

Кантакты

223051

РБ, Мінскі раён, п. Калодзішчы,

вул. Мінская, 5, пакой 450

BY60OLMP30121000098890000933

+ 375 17 510-63-11

+ 375 29 729-80-00

+ 375 44 729-80-00

+ 375 17 508-30-91

radius@radius.by
radius.by@gmail.com

+ 375 29 729-80-00 Viber/Telegram/WhatsApp

Copyright © KLER Ltd. - All rights reserved.