ТАА «КЛЭР» + 375 17 510-63-11 , + 375 17 510-63-23, 375 17 505-50-24

ТАА «КЛЭР»

+ 375 17 510-63-11

Радыус-Магніт

Апарат «Радыус-Магніт» з'яўляецца айчынным, імпартазамяшчальным, сучасным вырабам медычнай тэхнікі з мікрапрацэсарным кіраваннем і ўласным, адмыслова распрацаваным праграмным забеспячэннем. Апарат прызначаны для правядзення працэдураў магнітатэрапіі зменным магнітным полем.

Апарат прызначаны для правядзення працэдураў магнітатэрапіі зменным магнітным полем (МП), што ўздзейнічае на агмені паразы, у тым ліку нутрыпаражніннай лакалізацыі, і можа быць выкарыстаны ва уралогіі, гінекалогіі, траўматалогіі, спартовай медыцыне, пры лекаванні хворых на вертэбрагенныя захворванні нервовай сістэмы, хваробы суставаў, ворганаў дыхання, ворганаў стрававання, нырак, хваробы вуха, горла, носа, з хірургічнымі і скурнымі хваробамі.

Апарат пастаўляецца з наборам адмысловых выпраменьвальнікаў магнітнага полю, што дазваляе праводзіць амаль усе віды працэдураў па агульнавядомым методыкам нізкачашчыннай магнітатэрапіі. Выпраменьвальнікі апарата, што кантактуюць з целам пацыента, выкананыя з нетаксічных матэрыялаў, дазволеных да прымянення Міністэрствам аховы здароўя, і ўстойлівыя да ачысткі і дэзінфекцыі. «Радыус-Магніт» паспяхова прайшоў клінічныя выпрабаванні і атрымаў станоўчыя водгукі вядучых спецыялістаў УАЗ «9-ая гарадская клінічная бальніца», УАЗ «Радзільны дом Мінскай вобласці», «РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі».

Рэгістрацыйнае пасведчанне Міністэрства аховы здароўя Беларусі № ІМ-7.96575. ТУ BY 100172712.004-2010.

Апарат можа эфектыўна ўжывацца ў стацыянарных і амбулаторных лекарска-прафілактычных медычных установах ва ўмовах кабінету, палаты альбо аддзялення фізіятэрапіі ў санаторных і спартова-аздараўленчых установах, а таксама ў хатніх умовах для лекавання хворых на розныя захворванні.

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі:

спажываемая магутнасць да 100 Вт
частасць зменнага МП, Гц, у дыяпазоне 0,1 - 200
габарытныя памеры, не болей 320х300х105 мм
маса прыбору, не болей 3,0 кг
велічыня дзеючага МП на паверхні выпраменьвальніка, мТл, не болей 50
амплітуда імпульснага МП на паверхні выпраменьвальніка, мТл, не болей 150

Кантакты

223051

РБ, Мінскі раён, п. Калодзішчы,

вул. Мінская, 5, пакой 450

BY60OLMP30121000098890000933

+ 375 17 510-63-11

+ 375 29 729-80-00

+ 375 44 729-80-00

+ 375 17 508-30-91

radius@radius.by
radius.by@gmail.com

+ 375 (29/44) 729-80-00 Viber/Telegram/WhatsApp

Copyright © KLER Ltd. - All rights reserved.